наладжванне Вашага халадзільніка

НАЛАДЖВАННЕ халадзільніка

Цяпер, калі Вы ўстанавілі новы халадзільнік на месца, Вы гатовы наладзіць яго і атрымліваць асалоду ад усіх характарыстык і функцый прыбора.

Пасля выканання наступных крокаў Ваш халадзільнік павінен быць цалкам гатовы да працы. Калі ён не будзе гатовы, спачатку праверце крыніцу сілкавання альбо звярніцеся да раздзела ўстаранення няспраўнасцей у канцы дадзенай інструкцыі для карыстальніка. У выпадку ўзнікнення далейшых пытанняў, звярніцеся ў свой сэрвісны цэнтр Samsung Electronics.

1.Пастаўце халадзільнік у адпаведнае месца з адпаведным зазорам паміж сцяной і халадзільнікам. Глядзіце інструкцыі па ўстаноўцы ў гэтай брашуры. (Глядзіце старонку 11)

2.Пасля падключэння халадзільніка ў сетку, пераканайцеся, што пры адчыненні дзвярэй унутры запальваецца святло.

3.Устанавіце кантроль тэмпературы на самую халодную тэмпературу і пачакайце адну гадзіну. Халадзільнік павінен трохі ахаладзіцца, а рухавік павінен працаваць плаўна.

4.Пасля падключэння энергіі да халадзільніка спатрэбіцца некалькі гадзін,

каб ён дасягнуў патрэбнай тэмпературы. Калі тэмпература халадзільніка стане дастаткова нізкай, у ім можна захоўваць ежу і напоі.

Парады па эканоміі электраэнергіі

-Устанавіце прыбор у прахалодным, сухім пакоі з адпаведнай вентыляцыяй.

Забяспечце, каб ён не падвяргаўся непасрэднаму ўздзеянню сонечнага святла і ніколі не стаўце яго каля крыніцы гарачыні (напрыклад, радыятара).

-Ніколі не блакуйце вентыляцыйныя адтуліны альбо рашоткі прыбора.-Астуджайце цёплыя прадукты харчавання перад тым, як класці іх у халадзільнік.-Кладзіце замарожаныя прадукты ў халадзільнік для адтайвання.

Такім чынам Вы можаце выкарыстоўваць нізкую тэмпературу замарожаных прадуктаў для ахаладжэння прадуктаў у халадзільніку.

-Не пакідайце дзвер халадзільніка адкрытай на доўгі час, калі кладзеце ў яго прадукты ці дастаеце іх.

Чым меншы час дзвер застаецца адчыненай, тым менш ільду ўтворыцца ў маразільніку.

-Рэгулярна працірайце заднюю частку халадзільніка. Пыл павышае спажыванне энергіі.

-Не ўстанаўлівайце тэмпературу ніжэй, чым неабходна.

-Забяспечце дастатковую выцяжку паветра ўнізе і на задняй сценцы халадзільніка. Не блакуйце вентыляцыйныя адтуліны.

-Пры ўстаноўцы пакідайце зазоры справа, злева, ззаду і зверху.Гэта дапаможа панізіць спажыванне энергіі і выдаткі на электрычнасць.

20_ наладжванне

DA99-03236J(BEL-4).indd 20

 

 

2010.6.15 5:17:52

PM