ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ

ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ

ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ: УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ І ЗАХАВАЙЦЕ

Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання.

Мікрахвалевая печ не павінна заставацца без на- гляду падчас работы. Занадта высокі ўзровень ма- гутнасці або занадта доўгі патрачаны на гатаванне час можа перагрэць печ і стаць прычынай пажару.

Печ зробленая толькі для выкарыстання ў якасці асобнай прылады. Не пасуе для убудавання ў мэблю. Не стаўце печ у шафу.

Электрычная разетка павінна быць лёгкадаступ- най, кабы печ магла быць лёгка адключана ад сіл- кавання ў надзвычайных сітуацыях.

Сілкаванне пераменнага току павінна быць 230 В, 50 Гц, з засцерагальнікам або аўтаматычным вы- ключальнікам мінімум 10 A.

Печ павінна падключацца да асобнай электрычнай сеткі.

Не стаўце печ у месцах, дзе шмат цяпла. Напрыклад каля звычайнай печы.

Таксама не стаўце печ у месцах з высокай вільготнасцю. Не захоўвайце і не выкарыстоўвайце печ на адкры- тым паветры.

Пры з'яўленні дыму, выключце печ ці адклю- чыце яе ад сеткі; трымайце дзверы зачыне- нымі, каб заглушыць агонь.

Ужывайце толькі спецыяльны посуд для мі- кархвалевых печаў. Гл. стар. BY-14. Посуд па- вінны прайсці праверку на прыдатнасць для ўжывання ў ЗВЧ-печы.

Пры награванні прадуктаў харчавання ў пла- стыкавых або папяровых кантэйнерах сачыце за работай печы з-за магчымасці ўзгарання.

Сачыце за чысцінёй пакрыцця хвалявода, унутранага корпуса печы і вярчальнай плат- формы пасля выкарыстання. Яны павінны быць сухімі і свабоднымі ад тлушчу. Застылы тлушч можа перагрэцца і стаць прычынай за- дымлення або ўзгарання.

Не стаўце палкія матэрыялы паблізу печы або вен- тыляцыйнай адтуліны.

Не блакуйце вентыляцыйныя адтуліны.

Здыміце ўсе металічныя пломбы, драты і г.д. з пра- дуктаў харчавання і харчовых пакетаў. Іскрэнне на металічнай паверхні можа прывесці да пажару.

Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ для на- гравання алею для фрыцюра. Тэмпература не пад- даецца кантролю, і масла можа загарэцца.

Каб зрабіць папкорн, выкарыстоўвайце толькі спе- цыяльныя пакеты для мікрахвалевых печаў.

Не захоўвайце ежу або іншыя прадметы ўнутры печы. Праверце наладкі пасля запуску для забеспячэння найлепшага функцыянавання печы.

Для таго, каб пазбегнуць перагрэву і ўзгарання, асаблі- ва пільна сачыце за печчу падчас гатавання страў або награвання прадуктаў з высокім зместам цукру і тлушчу, напрыклад, каўбасы, пірагоў або каляднага пудынгу.

Глядзіце падказкі ў інструкцыі па эксплуатацыі

Каб пазбегнуць магчымых траўмаў

УВАГА:

Не ўжываце пашкоджаную або няспраўную печ. Калі ласка, праверце наступныя дэталі перад вы- карыстаннем:

а)

Дзверы: упэўніцеся, што дзверы зачыняюцца

 

правільна, і яны не дэфармаваныя.

б)

Петлі і дзвярныя затворы: упэўніцеся, што

 

яны не зламаныя і не пашкоджаныя.

в)

Дзвярныя затворы і затворныя паверхні:

 

упэўніцеся, што яны не пашкоджаныя.

г)

Унутраны корпус печы і дзверы: упэўніцеся,

 

што няма ўвогнутасцяў.

д)

Кабель сілкавання і штэпсель: упэўніцеся,

 

што яны не пашкоджаныя.

Калі дзверы або дзвярныя затворы пашкоджаныя, печчу карыстацца нельга, пакуль пашкоджанне не выпраўлена кампетэнтным спецыялістам.

Ніколі не спрабуйце наладзіць, адраманта- ваць ці змяніць канфігурацію печы самастой- на. Для любой асобы, акрамя кампетэнтнага спецыяліста, небяспечна выконваць любыя аперацыі, якія прадугледжваюць зняцце на- крыўкі, што забяспечвае абарону ад уздзеян- ня ЗВЧ-энергіі.

Не ўключайце печ з адчыненымі дзвярыма і не змя- няйце дзвярныя затворы ні ў якім разе.

Не ўключайце печ, калі між дзвярнымі затворамі і затворнымі паверхнямі знаходзіцца пабочны аб'ект.

Не дапускайце пападання змазкі або бруда на дзвярныя затворы і сумежныя дэталі. Чысціце печ рэгулярна і выдаляйце любыя адклады ежы. Выконвайце інструкцыі раздзела "ДОГ- ЛЯД І ЧЫСТКА" на стар. BY-15. Непадтрыманне печы ў чыстым стане можа прывесці да пашко- джання паверхні, што можа паменшыць тэрмін службы і прывесці да небяспечнай сітуацыі.

Асобы, якія ўжываюць ЭЛЕКТРАКАРДЫЁСТЫМУЛЯ- ТАР, павінныя пракансультавацца са сваім урачом або вытворцай кардыёстымулятара наконт мераў засцярогі пры ўжыванні мікрахвалевых печаў.

Каб пазбегнуць магчымасці паражэння элект- рычным токам Ні пры якіх абставінах не знімайце знешні корпус печы.

Не дапускайце разліву вадкасцяў або пападання пабочных прадметаў у дзвярныя затворы або вентыляцыйныя адтуліны. У такім выпадку адразу выключыце і адключыце печ ад сеткі і звяжыцеся з аўтарызаваным сэрвісам SHARP.

Не апускайце кабель сілкавання і штэпсель у ваду або любую іншую вадкасць.

Не дазваляйце кабелю электрасілкавання звешвац- ца цераз край стала або рабочай паверхні.

БЕЛАРУСКАЯ

BY-5

Page 215
Image 215
Sharp R-742, R-642 BY-5, Важныя Інструкцыі Па Бяспецы Уважліва Прачытайце І Захавайце, Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання