Не спрабуйце замяніць лампу печы або дазволіць зрабіць гэта любой асобе, акрамя ўпаўнаважаных агентаў SHARP. Калі лямпа печы перагарыць, звярніцеся да прадаўца або да аўтарызаванага агента SHARP.

Калі дрот сілкавання пашкоджаны, яго трэба замяніць на адмысловы.

Замена можа быць зробленая толькі ўпаўнаважаным агентам SHARP.

Каб пазбегнуць магчымых выбухаў і раптоўнага кі- пення:

УВАГА: Вадкасці і іншыя прадукты нельга награваць

узапячатаных кантэйнерах, паколькі яны могуць вы- бухнуць.

Мікрахвалевы нагрэў напояў можа прывесці да за- трыманага каляхавання, таму з кантэйнерамі неаб- ходна абыходзіцца асцярожна пры выманні іх з печы.

Ніколі не выкарыстоўвайце запячатаныя кантэйнеры. Зніміце пакрыццё перад выкарыстаннем. Герметычна за- пячатаны кантэйнер можа выбухнуць з-за высокага ціску нават пасля выключэння печы.

Будзьце асцярожнымі пры награванні вадкасцяў у мікра- хвалевай печы. Выкарыстоўвайце кантэйнеры з шырокім горлам для выхаду бурбалак.

Ніколі не награвайце вадкасці ў кантэйнерах з вуз- кім горлам, такіх, як дзіцячыя бутэлькі, бо гэта можа прывесці да вывяржэння змесціва з кантэйнера пры награванні і выклікаць апёкі.

Для прадухілення раптоўнага вывяржэння кіпячай вадка- сці і магчымага апёку:

1.Не выкарыстоўвайце занадта шмат часу для гатавання.

2.Узбоўтайце вадкасць перад нагрэвам\разагрэвам.

3.Рэкамендуем паставіць у кантэйнер шкляную палачку або аналагічную прыладу (не металічную) падчас на- грэву вадкасцяў.

4.Пакіньце вадкасць мінімальна на 20 секунд у печы па- сля гатоўнасці, каб прадухіліць эруптыўнае кіпенне.

Не гатуйце яйкі ў шкарлупіне, а таксама не награ- вайце згатаваныя ўкрутую яйкі ў мікрахвалевай печы, паколькі яны могуць выбухнуць нават па- сля выключэння печы. Каб зварыць або разагрэць вараныя яйкі, пракаліце жаўткі і бялкі, каб яйкі не выбухнулі. Накрашыце і ачысціце ад шкарлупы зга- таваныя ўкрутую яйкі перад награванем іх у мікра- хвалевай печы.

Пракаліце скуру такіх прадуктаў, як бульба, каўбаса і са- давіна перад гатаваннем, каб яны не выбухнулі.

Каб пазбегнуць магчымых апёкаў

УВАГА: Змесціва бутэлек і слоічкаў для дзіцячага хар- чавання перад награваннем павінна быць перамеша- нае або ўзбаўтанае. Правярайце тэмпературу прадук- таў перад спажываннем, каб пазбегнуць апёкаў.

Выкарыстоўвайце спецыяльныя трымальнікі або пальчаткі пры зняцці стравы з печы, каб прадухіліць апёкі.

Заўсёды адкрывайце кантэйнеры, пакеты з папкорнам, кулінарныя пакеты і г.д. далёка ад твару і рук, каб пазбег- нуць апёкаў парай і вывяржэння кіпення.

Каб пазбегнуць апёкаў, заўсёды правярайце тэмпературу

страў і перемешвайце іх перад падачай на стол. Сачыце ўважліва за тэмпературай ежы і піцця, прызначаных дзе- цям і пажылым людзям. Некаторыя часткі печы могуць награвацца падчас работы. Дзеці малодшага ўзросту не павінны маць доступ да печы.

Тэмпература кантэйнера не супадае з тэмпературай зме- сціва; заўсёды правярайце тэмпературу страваў. Заўсёды адыходзьце ад дзвярэй печы пры іх адкрыцці, каб пазбегнуць апёкаў ад пары і цяпла.

Пакрашыце фаршыраваныя запечаныя стравы пасля гата- вання для выпуску пары і каб пазбегнуць апёкаў.

Дзеці не павінны маць доступ да печы, каб не апякчыся.

Карыстанне печчу дзецьмі

УВАГА: Дазваляйце дзецям (узростам больш за 8 год) карыстацца печчу без дагляду бацькоў толькі ў выпадку, калі дзіця ведае ўсе неабходныя інструк- цыі па бяспецы і выконвае іх, а таксама разумее ры- зыку наступстваў няслушнага карыстання. Калі печ выкарыстоўваецца ў рэжымах ГРЫЛЬ, МІКС-ГРЫЛЬ ці АЎТАГАТАВАННЕ, дзеці могуць карыстацца ёй толькі пад даглядам дарослых. Прыстасаванне не прызначанае для карыстання ім людзьмі (у тым ліку, дзецьмі) з асаблівасцямі фізічнага ці псіхічнага развіцця, або з недахопам патрэбнага досьведу і ведаў, пры ўмове, што яны не ведаюць патрэбных інструкцыяў па карыстанні дадзеным прыстасаван- нем. Дагляд за дзецьмі патрэбен, каб запэўніцца, што яны не забаўляюцца з прыстасаваннем.

Не дазваляйце торгацца або гайдацца на дзверцы печы. Не дазваляйце забаўляцца з печчу.

Дзецям трэба даваць усе важныя ўказанні па бяспецы: неабходнаcць выкарыстання трымальнікаў, асцярожнае зняцце вечкі; наданне асаблівай ўвагі ўпакоўцы, напры- клад для смажання, паколькі яна можа быць вельмі гара- чай.

Іншыя папярэджанні

Не змяняйце канфігурацыю печы ні ў якім выпадку. Не рухайце печ падчас работы.

Прылада прызначаная для выкарыстання ў хатнім быце і падобных умовах. Да прыкладу:

кухні для супрацоўнікаў у крамах, офісах і іншых пра- цоўных месцах;

прыватных фермерскіх дамах;

гасцямі гатэляў, матэляў, іншых месцаў адпачынку;

хостэлах і B&B матэлях.

Гэтая печ прызначана толькі для хатняга ўжывання і толь- кі для гатавання ежы. Яна не прызначана для камерцый- ных мэтаў або лабараторнага выкарыстання.

Каб забяспечыць бесперабойную работу Вашай печы і пазбегнуць пашкоджанняў.

Ніколі не выкарыстоўвайце пустую печ. Пры выкарыстан- ні посуду для смажання або саманагравальнага матэры- ялу, заўсёды кладзіце іх на тэрмостойкі ізалятар, такі, як парцалян, для прадухілення пашкоджання вярчальнай платформы праз цеплавы стрэс. Тэрміны для падагрэву, пазначаныя ў рэцэптах страў не павінны быць перавыша- ны.

Не выкарыстоўвайце металічны посуд, які адлюстроўвае мікрахвалі і можа прывесці да ўтварэння электрычнай дугі. Не кладзіце металічныя бляшанкі ў печ.

BY-6

Page 216
Image 216
Sharp R-60ST manual BY-6