
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ: УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ І ЗАХАВАЙЦЕ.
Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання.
Мікрахвалевая печ не павінна заставацца без нагляду падчас работы. Занадта высокі ўзро- вень магутнасці або занадта доўгі патрачаны на гатаванне час можа перагрэць печ і стаць прычынай пажару.
Печ зробленая толькі для выкарыстання ў якасці асобнай прылады. Не пасуе для убудавання ў мэблю. Не стаўце печ у шафу.
Электрычная разетка павінна быць лёгкадаступ- най, кабы печ магла быць лёгка адключана ад сіл- кавання ў надзвычайных сітуацыях.
Сілкаванне пераменнага току павінна быць 230 В, 50 Гц, з засцерагальнікам або аўтаматычным вы- ключальнікам мінімум 10 A.
Печ павінна падключацца да асобнай электрычнай сеткі. Не стаўце печ у месцах, дзе шмат цяпла. Напрыклад каля звычайнай печы.
Таксама не стаўце печ у месцах з высокай вільготнасцю. Не захоўвайце і не выкарыстоўвайце печ на адкры- тым паветры.
Пры з'яўленні дыму, выключце печ ці адклю- чыце яе ад сеткі; трымайце дзверы зачыне- нымі, каб заглушыць агонь.
Выкарыстоўвайце толькі посуд і прылады, бяспечныя для
Глядзіце старонку
Пры награванні прадуктаў харчавання ў пла- стыкавых або папяровых кантэйнерах сачыце за работай печы
Сачыце за чысцінёй пакрыцця хвалявода, унутранага корпуса печы і вярчальнай плат- формы пасля выкарыстання. Яны павінны быць сухімі і свабоднымі ад тлушчу. Застылы тлушч можа перагрэцца і стаць прычынай за- дымлення або ўзгарання.
Не стаўце палкія матэрыялы паблізу печы або вен- тыляцыйнай адтуліны.
Не блакуйце вентыляцыйныя адтуліны.
Здыміце ўсе металічныя пломбы, драты і г.д. з пра- дуктаў харчавання і харчовых пакетаў. Іскрэнне на металічнай паверхні можа прывесці да пажару.
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ для на- гравання алею для фрыцюра. Тэмпература не пад- даецца кантролю, і масла можа загарэцца.
Каб зрабіць папкорн, выкарыстоўвайце толькі спе- цыяльныя пакеты для мікрахвалевых печаў.
Не захоўвайце ежу або іншыя прадметы ўнутры печы. Праверце наладкі пасля запуску для забеспячэння найлепшага функцыянавання печы.
Для таго, каб пазбегнуць перагрэву і ўзгарання, асабліва пільна сачыце за печчу падчас гатавання страў або награвання прадуктаў з высокім зместам цукру і тлушчу, напрыклад, каўбасы, пірагоў або каляднага пудынгу.
Глядзіце падказкі ў інструкцыі па эксплуатацыі
Каб пазбегнуць магчымых траўмаў
УВАГА:
Не ўжываце пашкоджаную або няспраўную печ. Калі ласка, праверце наступныя дэталі перад вы- карыстаннем:
а) Дзверы: упэўніцеся, што дзверы зачыняюцца правільна, і яны не дэфармаваныя.
б) Петлі і дзвярныя затворы: упэўніцеся, што яны не зламаныя і не пашкоджаныя.
в) Дзвярныя затворы і затворныя паверхні: упэўніцеся, што яны не пашкоджаныя.
г) Унутраны корпус печы і дзверы: упэўніцеся, што няма ўвогнутасцяў.
д) Кабель сілкавання і штэпсель: упэўніцеся, што яны не пашкоджаныя.
Калі дзверы або дзвярныя затворы пашкоджаныя, печчу карыстацца нельга, пакуль пашкоджанне не выпраўлена кампетэнтным спецыялістам.
Ніколі не спрабуйце наладзіць, адраманта- ваць ці змяніць канфігурацію печы самастой- на. Для любой асобы, акрамя кампетэнтнага спецыяліста, небяспечна выконваць любыя аперацыі, якія прадугледжваюць зняцце крышкі, якая забяспечвае абароненасць ад уздзеяння
Не ўключайце печ, калі ейныя дзверкі адчыненыя і не падладжвайце зашчоўкі дзверак. Не ўключайце печ, калі паміж дзверкамі і корпусам ёсць аб'ект, што перашкаджае зачыніць дзверкі.
Не дапускайце пападання змазкі або бруда на дзвярныя затворы і сумежныя дэталі. Чысціце печ рэгулярна і выдаляйце любыя адклады ежы. Выконвайце інструкцыі раздзела "ДОГ- ЛЯД І ЧЫСТКА" на стар.
Асобы, якія ўжываюць ЭЛЕКТРАКАРДЫЁСТЫМУЛЯ- ТАР, павінныя пракансультавацца са сваім урачом або вытворцай кардыёстымулятара наконт мераў засцярогі пры ўжыванні мікрахвалевых печаў.
Каб пазбегнуць магчымасці паражэння элект- рычным токам Ні пры якіх абставінах не знімайце знешні корпус печы.
Не дапускайце разліву вадкасцяў або пападання пабочных прадметаў у дзвярныя затворы або вентыляцыйныя адтуліны. У такім выпадку адразу выключыце і адключыце печ ад сеткі і звяжыцеся з аўтарызаваным сэрвісам SHARP.
Не апускайце кабель сілкавання і штэпсель у ваду або любую іншую вадкасць.
Не дазваляйце кабелю электрасілкавання звешвац- ца цераз край стала або рабочай паверхні.
Не дазваляйце кабелю сілкавання дакранацца да на- грэтых паверхняў, у тым ліку да задняй часткі печы. Трымайце прыладу і яе электрадрот у месцы, неда- сяжным для дзяцей да васьмі гадоў узростам.
БЕЛАРУСКАЯ