Не спрабуйце замяніць лампу печы або дазволіць зрабіць гэта любой асобе, акрамя ўпаўнаважаных агентаў SHARP. Калі лямпа печы перагарыць, звярні- цеся да прадаўца або да аўтарызаванага агента SHA- RP.

Калі дрот сілкавання пашкоджаны, яго трэба замяніць на адмысловы.

Замена можа быць зробленая толькі ўпаўнаважаным агентам SHARP.

Каб пазбегнуць магчымых выбухаў і раптоўнага кіпення:

УВАГА: Вадкасці і іншыя прадукты нельга награваць

узапячатаных кантэйнерах, паколькі яны могуць вы- бухнуць.

Мікрахвалевы нагрэў напояў можа прывесці да за- трыманага каляхавання, таму з кантэйнерамі неаб- ходна абыходзіцца асцярожна пры выманні іх з печы.

Ніколі не выкарыстоўвайце запячатаныя кантэйнеры. Зніміце пакрыццё перад выкарыстаннем. Герметычна запячатаны кантэйнер можа выбухнуць з-за высокага ціску нават пасля выключэння печы.

Будзьце асцярожнымі пры награванні вадкасцяў у мікрахвалевай печы. Выкарыстоўвайце кантэйнеры з шырокім горлам для выхаду бурбалак.

Ніколі не награвайце вадкасці ў кантэйнерах з вузкім горлам, такіх, як дзіцячыя бутэлькі, бо гэта можа прывесці да вывяржэння змесціва з кантэйнера пры награванні і выклікаць апёкі.

Для прадухілення раптоўнага вывяржэння кіпячай вадкасці і магчымага апёку:

1.Не выкарыстоўвайце занадта шмат часу для гата- вання.

2.Узбоўтайце вадкасць перад нагрэвам\разагрэвам.

3.Рэкамендуем паставіць у кантэйнер шкляную па- лачку або аналагічную прыладу (не металічную) падчас нагрэву вадкасцяў.

4.Пакіньце вадкасць мінімальна на 20 секунд у печы пасля гатоўнасці, каб прадухіліць эруптыўнае кі- пенне.

Не гатуйце яйкі ў шкарлупіне, а таксама не награ- вайце згатаваныя ўкрутую яйкі ў мікрахвалевай печы, паколькі яны могуць выбухнуць нават па- сля выключэння печы. Каб зварыць або разагрэць вараныя яйкі, пракаліце жаўткі і бялкі, каб яйкі не выбухнулі. Накрашыце і ачысціце ад шкарлупы зга- таваныя ўкрутую яйкі перад награванем іх у мікра- хвалевай печы.

Пракаліце скуру такіх прадуктаў, як бульба, каўбаса і садавіна перад гатаваннем, каб яны не выбухнулі.

Каб пазбегнуць магчымых апёкаў

УВАГА: Змесціва бутэлек і слоічкаў для дзіцячага хар- чавання перад награваннем павінна быць перамеша- нае або ўзбаўтанае. Правярайце тэмпературу прадук- таў перад спажываннем, каб пазбегнуць апёкаў.

Выкарыстоўвайце спецыяльныя трымальнікі або пальчаткі пры зняцці стравы з печы, каб прадухіліць апёкі.

Заўсёды адкрывайце кантэйнеры, пакеты з папкор- нам, кулінарныя пакеты і г.д. далёка ад твару і рук,

каб пазбегнуць апёкаў парай і вывяржэння кіпення. Каб пазбегнуць апёкаў, заўсёды правярайце тэмпе- ратуру страў і перемешвайце іх перад падачай на стол. Сачыце ўважліва за тэмпературай ежы і піцця, прызначаных дзецям і пажылым людзям. Некаторыя часткі печы могуць награвацца падчас работы. Дзеці малодшага ўзросту не павінны маць доступ да печы. Тэмпература кантэйнера не супадае з тэмпературай змесціва; заўсёды правярайце тэмпературу страваў. Заўсёды адыходзьце ад дзвярэй печы пры іх адкрыц- ці, каб пазбегнуць апёкаў ад пары і цяпла. Пакрашыце фаршыраваныя запечаныя стравы пасля гатавання для выпуску пары і каб пазбегнуць апёкаў. Дзеці не павінны маць доступ да печы, каб не апякчы- ся.

Карыстанне печчу дзецьмі

УВАГА: Дазваляйце дзецям (узростам больш за 8 год) карыстацца печчу без дагляду бацькоў толькі ў выпадку, калі дзіця ведае ўсе неабходныя інструк- цыі па бяспецы і выконвае іх, а таксама разумее ры- зыку наступстваў няслушнага карыстання. Калі печ выкарыстоўваецца ў рэжымах ГРЫЛЬ, МІКС-ГРЫЛЬ ці АЎТАГАТАВАННЕ, дзеці могуць карыстацца ёй толькі пад даглядам дарослых. Прыстасаванне не прызначанае для карыстання ім людзьмі (у тым ліку, дзецьмі) з асаблівасцямі фізічнага ці псіхічнага развіцця, або з недахопам патрэбнага досьведу і ведаў, пры ўмове, што яны не ведаюць патрэбных інструкцыяў па карыстанні дадзеным прыстасаван- нем. Дагляд за дзецьмі патрэбен, каб запэўніцца, што яны не забаўляюцца з прыстасаваннем.

Не дазваляйце торгацца або гайдацца на дзверцы печы. Не дазваляйце забаўляцца з печчу.

Дзецям трэба даваць усе важныя ўказанні па бяс- пецы: неабходнаcць выкарыстання трымальнікаў, асцярожнае зняцце вечкі; наданне асаблівай ўвагі ўпакоўцы, напрыклад для смажання, паколькі яна можа быць вельмі гарачай.

Іншыя папярэджанні

Не змяняйце канфігурацыю печы ні ў якім выпадку. Не рухайце печ падчас работы.

Прылада прызначаная для выкарыстання ў хатнім быце і падобных умовах. Да прыкладу:

кухні для супрацоўнікаў у крамах, офісах і іншых працоўных месцах;

прыватных фермерскіх дамах;

гасцямі гатэляў, матэляў, іншых месцаў адпачынку;

хостэлах і B&B матэлях.

Гэтая печ прызначана толькі для хатняга ўжывання і толькі для гатавання ежы. Яна не прызначана для ка- мерцыйных мэтаў або лабараторнага выкарыстання.

Каб забяспечыць бесперабойную работу Вашай печы і пазбегнуць пашкоджанняў.

Ніколі не выкарыстоўвайце пустую печ. Пры выкары- станні посуду для смажання або саманагравальнага матэрыялу, заўсёды кладзіце іх на тэрмостойкі іза- лятар, такі, як парцалян, для прадухілення пашко- джання вярчальнай платформы праз цеплавы стрэс. Тэрміны для падагрэву, пазначаныя ў рэцэптах страў не павінны быць перавышаны.

BY-6

Page 216
Image 216
Sharp R-63ST operation manual BY-6